Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пра буркуна

Сярэдняя: 2.6 (8 галасоў)

Мовіў незадаволены Паўлюк,
Што шмат разоў зямлю ўжо абыходзіў,
А шчасця ні ў адным куточку не знаходзіў,
Хоць верыў, што не ўпусціць яго з рук.

Здавалася так цёпла і ўтульна
Ў тых краях, дзе сустракалі як свайго,
Дзе частавала ледзь не ўсё сяло -
Але ж і там хлапцу бывала сумна.

"Што б вы ні гаварылі - гэта байкі,
Жар-птушкі не было ў мяне ў руках,
А я вось слухаў гукі балалайкі
Ды запісаць змог з гукаў альманах".

Пра буркуна сказ толькі распачаўся -
Чым скончылася ўсё, я вам скажу:
Паўлюк па свеце сто гадоў бадзяўся,
Ды так і не знайшоў сваю мяжу.

22.12.2017