Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мілана Абрамчук

Сярэдняя: 4.5 (20 галасоў)

Я твой згадзілася выконываць загад:
Жыву, нібыта знікла мера
І вымярэнні ўсе прыйшлі ў заняпяд,
І новы лёс нарэшце адчыніў мне дзверы.

Я пагадзiлася з усім, што ўзвышае
І не забылася пра шмат тваіх парад.
Няхай ніколі мара не знікае
І струны ўсе гучаць на новы лад.

І ты ўспомні пра мае імкненні –
Аднойчы ўсе іх свету пакажы.
Каб не знікалі шчасця нашага імгненні,
Баладу сонцу, небу й зорам напішы.

2017



Сярэдняя: 4.7 (9 галасоў)

Засталася мiж намi адлегласць
Замест слоў і пачуццяў моцных.
Адзін дзень для мяне як вечнасць:
Нібы нітка у старых кроснах.

Паміж намі застаўся подых
Навальніцы твайго кахання.
Я цябе разглядала ў зорах,
Каб хутчэй мне забыць пра растанне.

Ты казаў што ты быў шчаслівы.
Але вось паміж намі прорва.
Лёс бывае такі хлуслівы,
Што знікае надзея на словы.

Паміж намі цяпер надзея,
Што ўсе магло атрымацца.
Толькі вось не хапіла дзеяў
Для таго, каб разам застацца.

05.07.2017



Сярэдняя: 4.9 (31 голас)

Дапамога хутка прыйдзе,
Ты яе чакай -
Кажуць людзі, каб ня зведаць
Ім чужы адчай.

Пачакай яшчэ хвілінку!
Можа тры, а можа дзве..-
Кажуць людзі, каб ня бачыць
Свой адчай нідзе.

Хутка будзе дапамога.
Толькі ты чакай.
І на год, а можа болей
Лепш схавай адчай.

Можа лепш сказаць усю праўду?
Твар усім паказаць,
І хутчэй сваё бяссілле
Перастаць хаваць?



Сярэдняя: 4.5 (11 галасоў)

Я іду па замшэлай дарожцы,
А навокал мяне краявіды.
І сустрэць бы мне тут спадарожца –
Вандраваць з ім, напрыклад, да Ліды.

Але ж зараз вакол Палессе.
Грымаціць нібы спеў калярамі.
Колькі ёсць у цудоўным свеце
Шмат таго, што знікае з намі.

Крочу так, успамінаю дзяцінства
І з палёгкай гляджу ў вышыню.
Як знайсці з наваколлем адзінства,
Зразумець як радзіму сваю?

Нарадзіцца далека можна,
Але там ёсць твая зямля,
Дзе мелодыяй льецца мова
І народ, сьрод якога сям'я.

28.07.2017