Асуджаны нявопытны паэт:
"Звычайны графаман у неспакоі!"
Чаму ж яго так вабіць і заве
Паэзія нябачнаю рукою?
Чаму ў думках кружацца радкі?
Натхненне абы-кога не пакліча!
Не трэба рваць паперу на шматкі
І апускаць у сораме аблічча.
У кожнага - то слова ў галаве.
А будучы мажлівы моцны талент
Схавае ціха вершыкі свае:
Каб толькі не лічылі графаманам!
Дужы ўсё роўна хочацца пісаць,
Ды толькі ў спробах здольнасць ажывае...
Няма каму паэзію ствараць,
Калі баяцца гэтага названня!