Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПРА КАНЯ ДЫ ПРА ДАНТЫСТА.

Сярэдняя: 4.2 (11 галасоў)

Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".

Павёў каня свайго я
да дантыста.
СтарЫ мой конь,
і зубы з’еў.
І зараз што ж з таго здзіўлЯцца,
што сена ледзьве можа грызці,
а за авёс
ня хоча нават брацца…

Павёў каня свайго я
да спецыяліста,
які мне зубы устаўляў.
А што, скажыце,
мне з каня смяяцца,
за тое, што зубоў няма
ў ягоннай пысе?
Ён для мяне, як бы маё дзіцяці,
няхай жыве сабе яшчэ пакрЫсе…

Павёў каня свайго я
да стаматалОгіі.
Пачысціў яму пысу шчоткай,
ды й павёў.
А што?
Каню парА здыхаць збірацца?
Бяз ежы пражыве ж нядоўга,
памочнік мой,
мой сябра,
й братец…

Няхай паставяць новыя,
з жалЕззя.
ПакрЭпчай,
ён не артыст,
каб цалаваць яго у губы!
Каб мог жавАць, аж колькі ўлезе!
А не паставяць –
павыб’ю ўсім дантыстам зубы!

14 чэрвеня 2013 г.

**(ледзьве – еле-еле; пакрЫсе – потихонечку; бяз ежы – без еды;
жавАць – жевать; колькі ўлезе – сколько влезет).