Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пра ката

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Улад Скамарох ПРА КАТА ( КАЗАЧКА) Лае зранку мужа кошка, Што не прыбірае ложка. Адказаў ёй кот – ад гора Пойдзе ў плаванне на мора, Бо з маленства паласаты Быццам бы марак заўзяты . Воем быў заўжды зацятым – Стане грозным ён піратам , Мышак , рыбак , пацукоў – Задзіраць бы тыгр ваўкоў. З іх багаты браць палон – Лікам большы чым мільён . На сняданак і абед – Рыбны фарш , гара катлет . На вячэру кожны раз – Горка вэнджаных каўбас . Як набудзе вопыт сталы – Кошцы ён прышле каралы , Каб на шыйцы зоркі-бусы Адцянялі мілай вусы , Каб пярсцёнкі і падвескі Мужавай былі нарэзкі . Час даруе шанц абраным – Xутка стане капітанам … У руках ката штурвал – Xай дзевяты з лішкам вал – Ён не зробіць перашкоды Новыя знайсці прыгоды. Xуткасць вузлоў тысяч сорак – Адпачынак , дзесць, ля зорак … Так, ад Марса І Венеры Абарона – ліст фанеры . У сузор’і “Нью Амега “ – Разжывецца гурбай снега . Трэба ж даказаць вучоным – Нарадзіўся некручоным … Добра марыцца ды сніцца – Надта ж кот вады баіцца . Ермаковіч Уладзімір Дзмітрыевіч Mercurial Victory CR7 Low