Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пра ката-вандраўніка

Сярэдняя: 2 (1 голас)

Афрыканскія вярблюды
ў спажыванні мелі блюды.
Пра гэта мульцік паказалі,
у рэкламе адрас нават далі.

Кот, падняўшыся з канапы,
абуў у чатыры боты лапы.
Штосьці думаў,мазгаваў,
на паперы маляваў.
……………………………………..
Кату ў місачцы кашачай
ежа здалася больш не смачнай.
Вось каб набыць такое блюда,
якое бачыў у вярблюда.

Трэба ляцець і плыць праз мора.
Пачуў ад кошак ён учора,
што хутка разбіраюць блюды,
учынілі акцыю вярблюды.

Далёка і не танна,усёроўна
заплечнік гатаваў бязмоўна.
Туды засунуў цацку- мышку,
пра тое,як даехаць,кніжку.

І тэлефон мабільны не забыўся,
смартфон нарэшце прыгадзіўся.
Да гэтуль кот,не адлучаўся,
на койцы з пультам дні валяўся.

Засунуў у заплечнік міску,
Краюху хлеба ды сасіску.
Наліў вады ў бутэльку -прыгадзіцца
Ў пустыні беларуская вадзіца.

Яшчэ ўзяў ад блох ашэйнік,
Савок,мяшок,таксама венік.
Засунуў пашпарт у кішэню,
насыпаў грошаў туды жменю.

Ну што,здаецца ўсё гатова,
З патэльні лізануўшы плову,
Падумаў,як даеду –напішу.
Не памінайце ліхам,папрашу.
……………………………………………….
І вось ляціць у самалёце.
Глядзіць ён на зямлю ў маркоце.
Люляе, як дзіцяці, цацку-мышку.
Ад хвалявання аж заплакаў крышку.

Аб’яву далі прышпіліцца для пасадкі.
Кот ад радасці забіў у ладкі.
Хутка,хутка ён займее блюда
ад афрыканскага вярблюда.

У акулярах,у капялюшы,
Схаваўшы вочы, твар і вушы.
Кот не хацеў надта свяціцца,
замежнай мытні ён баіцца.

Паведамленне раптам светанула-
Куды цябе мой коцік здула?
Дзе ты знайшоў яшчэ халяву,
У розыск я падам аб’яву.

І піша кот – я да вярблюда
паехаў,каб прывезці блюда.
Чакай ,вярнуся да вячэры,
не зачыняй у кватэры дзверы.

З Егіпта сеў на карабель.
Завязлі -зацягнула мель.
Адтуль у плаў кот дабіраўся
Заплечнік ледзь сухім застаўся.

А вось і бераг,тут вярблюды
глядзяцца,як у люстэрка, у блюды.
І жуюць,жуюць,жуюць…
Ім страву ў блюды не даюць.

Кот,як муха каля ног,
ля лахматых іх панчох.
-І нашто вам столькі блюдаў?
Кот пытае ў вярблюдаў.

-Я хачу вас папрасіць,
хоць адно мне падарыць.
Мне б да дому паспяшацца,
самалёт у пяць пятнаццаць.

Ні адзін не зварухнуўся ,
З нізу голас ім не чуўся.
Як жувалі так жуюць.
Няўжо блюда не дадуць.?

Кот на горб ледзьве забраўся.
Як на арэлях загайдаўся.
У вуха мяўкнуў ён вярблюду-
Дайце, калі ласка, блюда.

-Аддам яго з адной умовай-
аб краіне пачуць новай.-
адкуль ты?-адкажы нам госць.
Прылізаў кацяра поўсць .

Падправіў акуляры на вачах,
прагнаў стыдлівасць ён і страх.
Аб Радзіме разпачаў ён зказ;
добра жыць звярам у нас!

Ёсць лета ,але ёсць і снег.
Вярблюд не бачыў снега -смех.
Не бачыў соснаў і бярозаў,
звісаючых ля рэчкі лозаў.

Пра ўсё не скажаш, часу мала,
Дома спадарыня чакала.
Мне не хапае толькі блюда-
кот звярнуўся да вярблюда.

Уздыхнуў вярблюд:- бяры,
у нас іх цэлых трыццаць тры.
Усе стаяць пусытмі блюды.
Жуюць траву з пяску вярблюды.

У перавазе сцеблы ды карэнні.
Прысмакі-міражы імгненні .
- Вам ежы я прышлю вярблюды,
каб не былі пустымі блюды.

Прышлю вам бульбы мяхоў пяць
Хоць цяжка з поля пазбіраць.
І буракоў,і морквы і капусты
І сала пакладу ў пасылку лусты.

А калі хочыце варэння
Пакладу брусніцаў жмені
А журавіны ,журавіны……
На блюдах быць у вас павінны.

Зкладу і пабягу на пошту,
не пашкадую часу,кошту…..
Злез кот на ніз,узяўшы блюды.
Дзякуй- пракрычаў ,вярблюды!

Тут на шляху сустрэў ён малпу
Давай дружыць- падаў ёй лапу.
Дапаможаш мне давезці блюда
ад паўднёвага вярблюда?

Калі пайшла пасадка ў самалёт,
згадзіўся пасажырку узяць пілот.
Былі у мытнікаў да парачкі пытанні,
Але закрэслілі закон прызнанні.

Ну вось, мінулі пагранічны пост,
кот падняў у перамозе хвост.
Стракай,Радзіма –Беларусь!
Дзе б я не быў,сюды вярнусь.

Я перамог! Прывёз я блюда
ад паўднёвага вярблюда.
Іх гаспадыня сустракала,
у блюда ежу накладала.

Кату каўбаску, ды сасіску,
малпе агурок,радыску.
Вандраўнікі, змарыўшыся заснулі,
а раніцой з навін пачулі.

Чакаюць афрыканскія вярблюды
стравы беларускія на блюды.
………………………………………….
У хуткасці збылося абяцанне.
Кот вярблюда не абмане.
…………………………………………

Малпа бульбы накапала,
у балоце журавін набрала.
А кот на пошце дзень чакаў
Усё, што несла,пакаваў .

І падпісаў -.для вас,вярблюды,
кладзіце ежу вы на блюды.
Прыедзем, можна, зноў у госці,
начэшам з вас для нітак поўсці.

Каб звязаць жакет для малпы
Мёрзнуць у зімку яе лапы
Не прывыкла да умоў суровых,
і аб панчошках трызніць новых.

У пыстыню афрыканскую паслалі
прысмакі,што і абяцалі.
Кране пасылка так вярблюдаў,
Што паз’ядаюць усё без блюдаў..

Паспрачаліся восень з зімой,
Хто з іх самы шчаслівы.
Восень пырснула фарбай рудой,
А зіма сцеле белай парчой.
Восень золата лье на зямлю,
А зіма серабром зіхаціць.
Узарала восень раллю,
А зіма паспяшала накрыць.
Распранула першая дрэвы,
А другая у шэрань адзела.
Восень з лета вядзе напевы,
А зіма у вясну ідзе смела.
Туды, дзе вечная зорка
Пры канцы чакае усіх.
Зрабілася восені горка
На рацэ не ўбачыць ёй крыг,
Не пабачыць пралесак блакіта,
Ручаёў,што збяруцца з зімы
Пайшлі слёзы дажджом як праз сіта
Давай,прымірымся мы.