Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пра мужа і жонку.

Яшчэ не ацэнена

Прычына разводу.

-Ты разышоўся з жонкаю чаму?
-Зацірку гатаваць не ўмее – вось таму.
-Дык ёсць жа блюдаў і другіх навалам.
-Яна другіх не гатавала.

***

Дзед і баба.

Дзядуля з бабай спяць на печы.
Знянацку дзедка бабку будзіць:
-Хацела б юшкі ты,старэча?
-Бясспрэчна,мой ты чалавеча!
-Ідзі хутчэй жа рыбку вудзіць.
-А дзе ж зімой злаўлю ўначы?
-Ну і ляжы тады,маўчы...

***

Жонка і муж.
-Калі ты здрадзіш мне з другой –
Не перажыць мне адзіноты,
Не буду жыць і дня аднога!
-Няўжо ты зробіш што з сабой?
-Ты так не думай нават,што ты!
Я... выйду замуж за другога.

***
-Калісь казаў ты –не забыў?-
Гатоў што з’есці мяне быў.
-Шкада,што гэта не зрабіў!