Жэўжык гэты мне знаёмы...
Ціхі...
Калі спіць у доме...
Калі спіць, такі ўжо мілы...
Унучак мой...
Завуць Даніла.
Два гады ўжо на свеце.
Ну, дзіцё, як і ўсе дзеці.
Ледзь прачнуўшысь –
скочыў з ложка,
закруціўся, як юла…
Вось, унук, твае сандалі,
вось адзёжка...
...а няма яго самога...
Дзе Даніла?
А – няма!
Ён ужо на ганак выбег
паглядзець на новы дзень…
...і – пабег, малы бясстыднік,
голы...
Хоць бы што адзеў!
Не! Галышом на агарод.
Тут раслін карысных многа.
Усе цікавы для малога.
Бач! Угледзеў агурок!
Адарваў, аб пуза выцер,
адкусіў і захрумстаў...
…і стаіць шчаслівы, быццам –
агароду Гаспадар…
Ну, сажалі мамка з бацькам,
дзед, бабуля - ўчатырох...
Але ж і я ня быў ў гулянках.
У справах гэтых дапамог!
З мамкай дзёргаў пустазелле.
З таткай грады паліваў.
Плот рамантавалі з дзедам –
малаток яго трымаў!
З’еў гурок, пайшоў, агледзеў
усё, на градах што расце.
Сонца паднялося ледзьве.
Дзень пачаўся, а наперадзе...
спраў цікавых... каб паспець...
19 кастрычніка 2011г.