Адамава племя, як трапіў сюды,
Шаную ўвесь час чын па чыну,
Я нават уславіў жанчыны сьляды,
Ды, Божа, ратуй нас ад страшнай бяды
Пра нешта спрачацца з жанчынай.
Спрачацца з жанчынай — нібы піць віно,
Уляжаш — ня выпусьціць зельле.
Тады назаўжды застаецца адно:
Глядзець без супынку старое кіно,
Хадзіць па жыцьці, як з пахмельля.
З ёй лясы тачыць можна месяц і год,
А зрух — толькі буркату шлунку...
I ў бедных мужчын ёсьць адзіны зыход —
На гэты, заўсёды адчынены рот
Навесіць замок пацалунку.