Зоркі блукаюць і пахнуць чаротам
Месяц зышоўшы смяецца над дротам
Нехта зялёны зваліўся пад плотам
Зоркі, талерка і шклянка са шпротам
Я жа мой дружа ня мог абазнацца!
Хто тут такія я мог здагадацца:
Палец нагі зноў вылазіць праз боты
Быццам няма аніякай турботы!
Ў сеціве зноў я шукаю адказы
Як мне адбіцца ад гэтай заразы
Раіў мой сябра мядзведзь віні пух…
Ў плоце талерка зялёных ўдвух!
Трэці прыйшоў і ўжо ходзіць кругамі
Ў руку бяру я цытат Муракамі
Ён мне сказаў, што "далі калідор!"
І ў агарод за закускай папёр!
Дзед мой раз'юшан ўзяўся за вілы
Тыкнуў дубінай ў лыч што ёсць сілы
Стукнуў з нагі, кулакамі ў нос
Трэці дваіх ў бальніцу павёз…