Прабач мяне, я крыху старамодны,
І веру ў чараўніцтва ды любоў.
Сярод натоўпу буду я самотны,
Не пераношу чорна-белых сноў.
У час машынаў ды лагічных схемаў,
Забылі мы, што можна цуды сьніць.
І колькі ад сябе бы ты ня бегаў,
Сьпяшайся жыць,каб марыць і любіць.