Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прабітая каска

Сярэдняя: 3.6 (5 галасоў)

Прабітая каска
Напісана пад уражаннем ад музейнага экспаната – салдацкай каскі

Перажыў атакі
ворага ліхога
шлем стальны салдацкі –
каска-халхінголка.

Ад яе залежыць
воіна жыццё –
касцы, уцалеўшы,
дзякаваў за ўсё.

Ваявалі ў шлемах
з фінам і з фашыстам.
Халхінголка злева
куляю прашыта…

Нашы адступалі.
Бой кровапралітны.
Нашы хлопцы палі
ў касках у прабітых.

Паў хлапчына хвацкі,
і сябры паснулі:
шлем стальны салдацкі
не ўбярог ад кулі…