Прадонне бяссоння
Глыбока віру
Жыцця пераспелага
Зімова-заснежнага.
У водах халодных
Адчаяў нязводных
На прошласцяў ценяў
Як смерці схварэлых,
З часоў дапрадоння,
Бяздумных і вольных,
Зусім не зімовых,
Аднак і нявольных.
Ценяў стварэння
Другіх вымярэнняў,
Дзе Мерцва жывая,
Прывідам лунае,
І ты наўздагон
Па расе пакрысе
За ёю, за марай,
Пакуль не сканаеш…
Прадонне бяссоння
Грэх часу сталення.
Жыцця недасольнага,
Як здань бела-бледнага.
Прадонне падзення
Да неба скрозь пекла.
Прадонне ўзвышэння
Імгнення над векам…
Прадонне бяссоння…
З сутоння да золка
Ўсё меляць і меляць
Лёсу жаронцы…