Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПРАЙШЛА ВАЙНА

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Прайшла вайна… Сямідзесяты год
Пад мірным небам прачынаецца Айчына,
Але ніколі не забудзе наш народ –
Забыцца пра такое немагчыма,
Як чорнаю чумою на зямлю
Налецела раз,юшаная зграя,
Бяду унясла у кожную сям,ю,
Зацміушы небасхіл сабой да краю.
Гарэлі хаты, вескі, гарады,
Таптау фашыст палеткі цяжкім ботам.
Нам за чатыры доугія гады
Далася перамога кроу,ю з потам!
Бязмерным подзвігам сыноу тваіх, салдат,
Адданай працаю ад ранку і да ранку,
Адолен быу фашысцкі супастат!
Хвала табе, краіна – партызанка!
Дауно прайшла Вялікая вайна,
Ды аддаецца горыччу палыні
У сэрцах нашых зноу і зноу яна,
Звіняць аб ей штодзень званы Хатыні!
Гучыць набат – нашчадкам напамін
Аб вогненным мінулым ліхалецці:
«Жывіце людзі, беражыце мір!
Яго найлепш няма у белым свеце!»