Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прамяністы ты мой, прасонечны...

Сярэдняя: 4.3 (14 галасоў)

Прамяністы ты мой, прасонечны…
Першы снег за маім акном
Не з далёкай бялявай Поўначы
Завітаў у зялёны дом –
І ў рудой, у калматай восені
Пацалункам шчаку пячы!..
Будуць вочы глядзець да просіні,
Валасы сівець на плячы.
Будзе думацца, будзе плакацца –
У далёкі, нязбытны шлях.
І заінелай слёзы памяці –
Як туман па сівых плячах.
Прамяністы ты мой, прасонечны!
Памаўчаць вачамі тваймі.
Гэтак зоры па небе гонячы
Пасвіць статак тваёй зімы.



Прыгожы верш, дзякуй.

Прыгожы верш, дзякуй.

Проста шыкоўна! (Таццяна Дз.)

Проста шыкоўна! (Таццяна Дз.)

Яшчэ і яшчэ раз перачытваю

Яшчэ і яшчэ раз перачытваю гэты салодкі, духмяны, пранізаны прыгажосцю верш і кожны раз атрымліваю невымоўную асалоду. Гэта сапраўдная беларуская паэзія, у кожным гуке якой чуецца нешта роднае, нешта непаўторнае, нешта геніальнае! Верш шэдэўральны!!! (Васіль Гардзіёнак)

Верш безумоўна

Верш безумоўна прыгожы.
Толькі апошні сказ не ўкладаецца ў мае скроні аніяк.
Статак зімы, няхай і маёй ці Вашай пасвіць (сам!) гонячы зоры па небе.
Выходзіць, калі нашыя думкі самаарганізуюцца, дык і зоры па небе здольны пагнаць?
Выходзіць, што калі гэта адбудзецца, дык стане або так ясна, што акалееш ад холаду і памрэш,
або проста засцеле вочы туман і заснеш.
Нешта не зусім хочацца, каб асабіста мае думкі занадта хутка самаарганізоўваліся.)

А тут размовы ни пра якую

А тут размовы ни пра якую "самаарганізацыю" і не ідзе. Хутчэй пра пачуцьці: пра любоў, пра веру, пра каханьне. Пра Бога, які ёсьць наш Пастыр. Неяк так.