Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пранёсся міма снежань шэрай птушкай

Яшчэ не ацэнена

Пранёсся міма снежань шэрай птушкай,
Сняжынкі дзесьці страціў па дарозе.
Ты бровы прыўзняла, як быццам дужкі.
Я бачу - ты сумуеш па марозе.

Не варта сумаваць, бо прыйдзе студзень,
Таропкія яго я чую крокі,
І ляжа снег табе на плечы, грудзі,
Ад холаду паружавеюць шчокі.

У шапкі снегу дрэвы апрануцца,
Шчарбаты лёд замкне надоўга рэкі.
У студзені я мару апынуцца,
Каб вуснамі твае сагрэць павекі.

15.01.2014