Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прапагандысты-латыфундысты

Яшчэ не ацэнена

Гігін, Дзермант і Пятроўскі
бягуць напераганкі
на вакзал, бо на маскоўскі
хутка скончацца квіткі,
натоўп будзе ў файе,
тлум і вэрхал, штурханіна...
Пуцін жа зямлю дае,
вось такі ВВ гасцінны.
Нельга, нельга не паспець!
Бо пакінуць бакавыя
ля WC. Там едзь, не едзь,
а прыедзем ледзь жывыя.
Потым ва Уладзівасток
ехаць гэткім жа макарам.
За паездку згубім сок,
рады не дамо гектарам
нашай роднае зямлі,
да якое гэтак цягне!
Як жа столькі мы змаглі
жыць у беларускай багне?!
Там не будзе бчб,
злосных змагароў не будзе,
ніякіх Пагонь табе!..
Зажывем тады як людзі.
Дзякуем, што не пакінуў
і паклікаў нас, кумір!
У плацкарце шклягкі ўздымем
"за святой наш рускі мір".
Ды вакзал сустрэў пустэчай
закадычных ватаноў.
У святы ўсе ляжаць на печах
ці з'язджаюць да бацькоў,
хтось - у Вільню, хтось - у Прагу,
хтосьці - ў Львоў ці Букавель.
Нехта дома глушыць брагу
ці лайтова - солад-хмель.
А да пуцінскай забавы,
да Амура, Калымы
беларусам няма справы.
Хто хоч - едзь, але не мы.
******
Дайце ім зямлі паболей!
Адзін - мала? Дайце пяць!
Каб не чуць аб іх ніколі
(бо дасталі ўжо, даволі),
той, хто за Радзімы волю,
свой гектар гатоў аддаць. (2016)