Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прасі прабачэння

Сярэдняя: 3.2 (17 галасоў)

Прасі прабачэння.
Ах, крыўдзяць ЦЯБЕ?
За што, невядома?
Не маеш правінаў?
А ты пакапайся
глыбей —
у сабе —
мо скуль і ўсплыве
глыба-выкапень: "Вінны!"

Не дзеяй, дык думкай.
Альбо пачуццём,
якое калісьці "іскрОй" "прамільгнула"...
І раптам "прашыла".
"Іголкай".
Жыццё.
І сэрца працяла —
нібыта пад дулам.

Падумай.
Прыпомні.
І звяжаш канцы
якія забыўнасць-рака развязала.
І сам для сябе,
хоць і напрыканцы,
прысуд абвясціш:
"Вінаваты, й нямала!"

Крыўдзіцель — не вораг.
А Божы "арудзь" —
карысная квёламу духу "прылада".
Прасі прабачЭння.
ПрабАчання.
Будзь
мудрэйшым — здымі крыўдавання "асаду".

І сам прабачай.
І прабач.
Далібог,
табе гэта болей — надзённа — патрэбна.
Бо цяжка насіць "за плячыма" мяшок
з каменнямі крыўды —
гнілоццем ганебным.

Яно табе трэба?
На глупстве "не стой"!
Падзякуй за ўрок —
і памылкі запомні...

Блажэнней свяціць,
чым тушыць пад пятой

нябёсы

і ўласнага
сонейка
промні.