Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Лічыльнікі

прабачэнне

Сярэдняя: 3.6 (14 галасоў)

Адпусціце мінулае —
тое, што цягне назад
і гняце, замінаючы ўзняць перабітыя крылы.
Што, апутаўшы лейцамі, сёння, нібы канакрад,
у загон заганяе душу, пазбаўляючы сілы.

Адпусціце балючае —
ўсё, што павінны забыць —
як дзіцячыя крыўды, ушыбы, парэзы, ангіны...
Не мусольце, бы вернікі — чоткі, "прывязную" ніць.
Не смакуйце, як піва — пітушчыя, скіслыя віны.

Адпусціце, запомніўшы
толькі дэ-факта: было.
І зрабіўшы свае, ўзбагаціўшыя розум, высновы.
І пакінуўшы ў сэрцы набыткам... не нечае зло,
а навуку дабра — прабачэння і міласці словы.

Адпусціце без плачу —
як Бог адпускае грахі —
па раскаянні духа, па стогну маленняў гарачых.
Бо небачнае бачыць: і мукаў-пакутаў мяхі,
і вялікую скруху: "Ізноў бы пражыць, ды іначай!"

Адпусціце без жалю —
і ціхенька выкіньце прэч —
як стары чамадан — перакошаны, з ручкай парванай.
Ці замшэлае рыззе — даўно не карысную рэч,
не прыкрыўшую нават рубцамі "заросшыя" раны.

Адпусціце па ветры —
і сэрцайку стане лягчэй
ад таго, што вузлы, навязАныя ў ім, распусціла...

А цяпер...

А цяпер...

Не хавайце ад шчасця вачэй!

Паглядзіце вакол!

Як цудоўна жыццё, Божа мілы!



Сярэдняя: 4.8 (13 галасоў)

Калі ласка, даруй, у цябе я прашу прабачэння.
Можа, нечым пакрыўдзіў калісь - на мяне не крыўдуй:
Не хацеў я ніколі прынесці табе засмучэнне,
А калі ўсё ж прынёс незнарок - калі ласка, даруй.

Можа, дрэннае нешта зрабіў у паганым настроі,
Можа, рэзкае слова сказаў… Зразумець паспрабуй:
Так нялёгка сягоння застацца спакойным душою.
Зразумей, калі ласка, мяне і, як зможаш, даруй.



Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Пакаемся, брат!
У слязах спавядаем грахі!
Якія грахі?
А такія, што смеццем і хлудам
ляжаць на душы,
назбіраныя ў плоці мяхі.
Пакаемся!
Як...
у маленстве:
"Я болей не буду!"

Прыпомнім усё,
што калісь нарабіла бяды —
наўмысна,
як зло асазнанае,
ці
выпадкова.
Адмовілі ў хлебе галоднаму,
ў шклянцы вады?
Працялі...
учынкам няміласным?
Поглядам, словам?

Ці думкамі ўласнымі
(Рэўнасці? Крыўды? Злабы?
Нянавісці? Сквапнасці? Зайздрасці?
Іншай "дурноты"?)
змянілі сусвет
да таго, што цяпер:
"Эх, кабы...
Кабы ўсё — назад?"
А сябе памяняць — неахвота.

А можа, паднеслі цыкуту
ў адказ на любоў?
Прымусілі піць,
смеючыся на "ляпам" даверу?
Альбо перад кімсьці
зняможаным
(Грукае? Зноў?)
без слоў зачынілі свае
"дабрадзейныя"
дзверы?

Пакаемся ў тым,
што замецена пылам даўно
і ў тым, што дагэтуль
гарыць
незагоенай ранай.
Ад многіх пакут на зямлі
ратаванне адно:
раскаянне.
Бог...
не сячэ галавы пакаяннай!

Зманілі і здрадзілі?
Горай? Схілілі на... "жуд"?
І збіўшы, адкінулі ў гразь —
паміраць на дарозе?
Цяпер вось не спіцца?
І шчэміць, і ные —
вось тут?
Дыягназ вядомы:
ўся справа — ў грахоў перадозе.

Тут, як ні хавайся,
сумленне спакою не дасць.
Не сёння, дык заўтра,
зацісне і... скончыць "лячэнне".
Адзінае выйсце —
жахнуцца: "Ці я — гэта? Жарсць!"
і каяцца,
каяцца
і...
і прасіць прабачэння.

Ратуйма!
Хутчэй!
Не марудзячы!
Зманлівы час
уранні вітае, а ноччу...
без жалю праводзіць.
Хто ведае месца,
куды ён рассейвае нас?
Пакайся!
Сягоння!
Скажы невыноснаму: "Годзе!"

І слёз не хавай.
Не саромейся: слёзы — не бруд
і не слабінА — размягчэлага сэрца вадзіца,
а Божыя росы,
якія ад "лЮдскіх" пакут
душу вызваляюць.
Ім ТРЭБА...
струменем...
праліцца...



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

таксама ў гота дзве рукі,
і да таго ж адна
толькі палова ад "крукі".
другая для віна

дзяржак. А робяць шмат,
не ведаюць пра то.
а ў галаве віруе ад.
похмел, пасля патоп.

два зернейкі тый стары хрыч
крукамі адлучыў
ад жыццяў, і сабе праз кіч
абраў ён - і наліў -

адну, дзе незлічона іх, -
хто верыць: Вышні Суд.
Чакае. Вучыцца і сціх.
шмат веры ў паратунак.

каго ён пасвіў, так кахаў,
і вестачку заслаў,
каго заўчасна ён ствараў,
засланцем застрашаў.

трашчаць у пекле дроваў воз -
у кожнага ён свой.
баліць з пахмелля ўсё ўсур’ёз,
а можа гэта свёрб.

ну што ж, ты чару выпіў, до,
магчыма, што ты быў.
я першы, хто цябе забыў.
і не з’язджай з глуздоў.

застацца ў памяці кагось,
хто верыць, любіць, - так.
дапамагаючы, нябось,
як выйдзеш, - гэта смак.