З вялікага мноства зімовых сімфоній
"улётная" сёння адна:
на шкле ледзяшоў, быццам на ксілафоне,
іграе музыка Вясна.
Зляцеўшы аднекуль з-за Гангу, з-за Нілу
ў наш "кут" на якісьці дзянёк,
яна так "дэбютам" ашаламаніла,
што нават марозік уцёк.
Услед яму рэха рассыпала шчодра
крыштальныя "дзінь-дзілідзень".
Гэй, людзі! Збіраеце ў музычныя... вёдры
"стакатаў" шальных "тапацень"!
Пакуль сакавік недзе там, за гарамі,
у нас тут (о, студзеньскі ферт!)
і арфа, і ханг, і арган, нібы ў храме,
і флейта — "Вясновы канцерт".
Нічога, што вецер гуляе афішай!
Цяпер ці патрэбна яна?
Паэты "капежныя" вершыкі пішуць?
Ну, значыць, і праўда — вясна!
18.01.2017
Цудоўна! Надта незвычайнае
Цудоўна! Надта незвычайнае метафарычнае абрамленне верша)