Цяжка, лёхка, ці не надта
будзе потым разумець,
мы гаворым і знянацку,
каб уплыву больш займець.
Хто не будзе мець улады,
той не ў стане і змяняць
падуладнае падманам
так жа лёхка, як міргаць.
Міргануў, і не паехаў
хоць налева, хоць куды.
Папярэджваў, каб не ведаў,
той хто ззаду, дзе прайсці.
Той, хто загадзя палезе, -
пачынаючы свой шлях,
можа доўга ехаць з меньшым,
не такім як ты, і я.
Але ты не будзеш ведаць,
дзе табе не будзе горш.
Я застаўся. Ён паехаў.
Потым ён праедзе зноў.
Тут прамая ёсць дарога.
Ды на ёй спрытнейшы босс.
Перахоплівае скроні.
Левых, правых...
Тым што ёсць.