Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПРАВАЛіЦЦА МНЕ НА МЕСЦЫ, КАЛі Я ВАМ ШТО ЗБРАХАЎ.

Сярэдняя: 4.6 (9 галасоў)

Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.

Пайшоў я нАдысь па грыбОчкі…
ЧагО куплЯць !
ПацЯгнемся, і сАмі набярОм !
Хадзіў па лЕсу я,
ажнО да нОчы…
Ды – анічОга !
АкрамЯ што камарОў…

Мне сустрАкалісь мухамОры…
ПустЫх бутЭлек шмат…
А вось, каб грыб…
Ну, хоць адзін, катОры
паесці можна, дык – няма !

Прысеў ля неЙкага балОтца.
ЦыгАрку засмАліў, гарУю…
І чую,
нЕхта да мяне цялЁпаецца,
цераз балОтца,
напрАмую…

Ну, я жа чалавЕчак не з пужлІвых…
Але, кіЁчак неЙкі падабрАў…
Ў балОтах не жывУць шчаслівыя,
каб нам ад іх чакАць дабрА .

А уцякАць, павЕрце мне, дурОта…
ВачЭй нямА на запатЫліцы…
А той, які там прэ з балота,
шчэ можЫць наўздАгонку кІнуцца !

СмалЮ цыгАрку з выглядАм герОя,
якОму мОра – па калЕна…
А сам трасУся –
бо, кіЁчак рАзі ж збрОя…
Тут… кАбы дОбрае палЕна…

А вЫпаўзла з балота сутварЭнне…
Ня звер які… а проста мужЫчок…
Ну, рОсту мОжа што МалЕнькага…
МаўчЫць… смарчОк…
Мо, лЕшы ?..
Ну, і я – маўчОк…

ПрысЕў ён пОбач,
ні у чым як ні бывАла.
Ну,
бЫццам і ня ён тут зАраз пёр з балОта…
А маё сЭрца,
што дагЭтуль аж скакАла,
пакрЫху цЁўкаць стАла,
без спяхОты.

І, рАптам,
я пытАнне чУю…
Як бЫццам слОвы у маіх мазгАх капОшацца…
І разумЕю –
гЭта ж лЕшы мне тэлепатУе,
маўлЯў, прыпЁрся я сюдЫ навОшта ?

КанЕшне, мне такое непрывЫчна…
Але, размОву трЭба ж вЕсьці.
І я, ў адкАз, тэлепатЫчна –
што вось грыбкОў схацЕў паесьці.

А іх – нямА !
ДарЭмна спадзявАўся !
ПавЫбралі ўсЁ нЕйкія засрАнцы.
Я нОгі збіў, пакУль бадзЯўся,
а шчЭ да хАты трЭ дабрАцца…

ТэлепатУю.
Сам скачУ ў эмОцыях.
НатУра жвАвая – тамУ машУ рукАмі…
Бо, лЕшы ўсё дазнАцца хОча,
мо я ад галадУхі,
за грыбАмі тут блукАю ?

Ну, я яму і вЫдаў Сто рацЭптаў !
У падрабЯзнасцях жывапісАў !
ЗрабІць што трЭба,
з грЫбам тым, ці з гЭтым,
каб смак быў,
як у царскІх стрАў…

ТэлепатУю – смак які ў апЁнкаў…
МалЕнькіх, хрУсткіх, ў марынАдзе…
Пра бЕлыя, з смятАнаю смажОныя…
І Ежа гЭта, і услАддзе…

Таму, не з гОладу,
а з цЯгі да прысмАкаў.
ЖыццЁ ж у нас звычАйнае –
што у мяне, што ў лЕшага.
ЯдА – не дзЕля, каб пакАкаць.
Смак Ежы – каб жыццЁ пацЕшыць…

Калі б хто з бОку нас пабАчыў,
то – палічЫў бы за вар’Ятаў.
СтарЫя дурні мОўчкі скАчуць
у лЕсе, бЫццам малпянЯты…

БаўбОчуць ўсе пра тэлепАтыю…
А у жыццІ вы Ёю карыстАліся ?
СустрЭць такіх “спяцОў-амАтараў”
вучОным нАват не здарАлася.

ПаспачувАў, па-добрАму, мне лЕшы…
КанЕшне жа, тэлепатЫчна знОў,
і запрасІў захОдзіць, каб пацЕшыцца
размОваю пра стрАвы, што з грыбОў.

І – знік…
А я, як ветрам быў узнЯты,
і цераз міг, каб мне тут праваліцца,
ля рОднай апынУўся хАты !
З грыбОчкамі…
І як жа не дзівІцца ?

ПайшОў у лес я
з тОрбачкай, ды нОжыкам.
Бо, торбачку лягчЭй насІць рукАмі.
А зАраз на рукАх – вісЯць два кОшыка…
Адзін – з апЁнкамі…
ДругІ – з баравікАмі…

Не павЕрылі ў гіштОрыю такУю ?
Пра тэлепАтыю, пра лЕшага ?
А ўсё-ўсё прАўда-тОчна !
Заходзьце ў госці – пачастУю
падарУнкам лЕшага, грыбОчкамі !

15 кастрычніка 2013 г.

**( нАдысь – как-то на днях; чагО куплЯць – зачем покупать;
не з пужлІвых – не из трусливых; чакАць – ожидать; запатЫліца – затылок; брОя – оружие; сутварЭнне – сотворение; пОбач – рядом; зАраз – сейчас; дагЭтуль – до этого; пакрЫху – понемногу; цЁўкаць – тикать; без спяхОты – без торопливости; рАптам – вдруг,внезапно; пытАнне – вопрос; чУю – слышу; бЫццам – будто; разумЕю – понимаю,начинаю соображать; навОшта – зачем,с какой целью; размова – разговор; адказ – ответ; дарЭмна спадзявАўся – зря надеялся; бадзЯўся – бродил; жвавая – шустрая; блукАю – блужу потерянно; смажОныя – жареные; усладдзе – наслаждение; звычайнае – обыкновенное; з бОку нас пабАчыў – со стороны нас увидел; палічЫў бы за вар’Ятаў – посчитал бы за сумасшедших; бЫццам малпянЯты – будто обезьяны; карыстАліся – пользовались; сустрЭць – встретить; “спяцОў-амАтараў” – спецов-любителей; нАват не здарАлася – даже не случАлось; паспачувАў – посочувствовал; знОў – снова; размОваю – беседою; пра стрАвы – про блЮда; знік – исчез; апынУўся – очутилчя; хАта – дом; не дзівІцца – не удивляться; кОшык – корзинка; пачастУю – угощу;
падарУнкам – подарком).