Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Праз гады я ішла...

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Праз гады я ішла
І прыйшла да сягонняшняй хвілі.
Як умела, жыла,
Адмярала жыццёвыя мілі.
Прыдарожных слупоў
І калючых дратоў не лічыла.
Пастаянная ў сэрцы любоў
Прыдавала мне сілы.
Я любіла усё,
На што зрок адкрываў таямніцы:
Маю вёску, і лес,
І гамонку бурлівай крыніцы.
А яшчэ тых людзей,
З кім жыццё мне дарыла спатканні,
Сярод мора надзей
Безліч розных сустрэч і расстанняў...