Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зінаіда Гасціловіч

Сярэдняя: 5 (1 голас)

11.04.2011
Пекла кідала асколкі...
(Хіба ж не поле бою ?!)
Не спалохаліся ніколькі
Нашай зямлі героі.
З дыму, агню – наверх,
Цераз смяртэльныя мукі,
Нібы на соты паверх
Жыццё падымалі рукі...
Гора не мае ўзросту,
Помыслаў злых таксама.
Беларус двухгадовага росту
У снах крычаць будзе: “Мама!”
З пекла сваю Беларусь
Да неба ўзнялі годна.
Кожны стаў беларус
Героем зямелькі роднай!



Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Быў Чарнобыль. Было балюча.
Мора смерці было, агню...
Ты праз атам смяротна калючы
Не вярнуўся ка мне ўпершыню.

Я чакала цябе на світанні
І чакаю. Не год і не два.
Мне рамонкі варожаць спатканне,
А цябе ўсё няма і няма.

Я шукаю твае сцяжынкі,
Я шукаю твае сляды.
У далоні лаўлю дажджынкі,
Нібы лекі ад чорнай бяды.

Як агонь легендарнага Данка,
Тваё сэрца накрыла бяду.
Да цябе, на апошні паўстанак,
Сваю боль у рамонках кладу.

Быў Чарнобыль. Было балюча.
Мора смерці было, агню...
Ты праз атам смяротна калючы
Толькі ў памяць прыходзіш маю.