Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Промні надзей..

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Промні надзей..
****************************
Вясна заранне завітала.
Сышлі марозы. І тады
Яна зайграла, заспявала
І ўсіх пазбавіла нуды.

Праменьчык сонца над павеццю
Шчыруе з ранку кожны дзень
І рады сталыя і дзеці:
Вясна ідзе! Вясна ідзе!

Сінічка ціўкае ля сенцаў,
Расправіў крыльцы верабей.
Глядзіцца сонейка ў акенца
Ды лашчыць промнямі надзей.

Вясна жаданая заўсёды.
Яе пяшчотны кожны крок
Абудзіць хараством мелодый
Зямельку, рэчку і дзянёк!
5.02 - 2016г.