Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Проста Простадушнае.

Сярэдняя: 4.1 (10 галасоў)

Чаго такога толькі
не здаралася ў жыцці…
У ім мяне і мяла, й калаціла.
Успомніць можна й добрае, й знайсці,
калі капацца…
Ды ня ў гэтым Дзіва.
Усяго хапала
у маім жыцці…
І мацярынскай ласкі,
і бацькоўскага рамня.
Сябры кідалі ў забыцці,
і ворагі кідалі камянямі…
Канешне, не хапала - Волі.
І грошай не хапала,
як я не круціўся…
Але,
не шкадаваў ніколі,
што – жыву,
што нарадзіўся!
Навошта ж я вам гэта ўсё кажу?

Каб вы маглі свайму жыццю здівіцца…
Бо, дзіва ў тым,
што я жыву, дышу, хажу…
А мог не нарадзіцца…
*+*
30 студзеня 2013г.