Ці ж кахаюць за тое, што варочаеш горы,
Што са скуры вылазіш, жыццё аддаеш?
Гэта толькі пустыя гісторыі,
Ад якіх са злосцю погляд адвядзеш.
Я люблю за так, не за горы,
Не за словы ласкавыя і сляпыя.
Я люблю за так, як чайка ў моры,
Любіць гнёзды на скалах свае векавыя.
За звычайны, незвычайны погляд,
За ўсмешку нязвыклую на свеце.
За прысутнасць, за адсутнасць,
За звычайны вечар у леце.
За твае няўдалыя дзеі,
За звычайную злосць і адчай.
І за тое, што ветрыкам вее
Грэе, проста так, светлы нас май.
Не за звернутасць гор я люблю,
Не карысць у тваіх дзеях шукаю,
Проста так, проста так я люблю,
Не за дзеі, а прысутнасць тваю.