Як Гасподня любоў мудра!
Быццам сонца ў душу сышло:
Я жадаю табе дабра –
проста так...
і ў адказ на зло.
Як жывецца, скажы, табе?
Ці не мучае жах "дзялоў"?
Мне пакаяцца б за цябе –
проста так...
і ў адказ на зло.
Хоць забойца, ды ўсё ж – не звер.
І на макаўцы – вунь – гало.
Прабачаю цябе – цяпер –
проста так...
і ў адказ на зло.
Ты сыграў мне смяротны блюз
і штурхнуў – басанож на шкло...
Дый праз боль, я цябе люблю –
проста так...
і ў адказ на зло.
30.05.2014
цудоўны верш
цудоўны верш