Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Проста заўжды шукай – нават у чыстым полі...

Сярэдняя: 4.3 (16 галасоў)

Проста заўжды шукай – нават у чыстым полі,
Мрой аб усім на сьвеце ўвечары перад сном.
Проста глядзі ў вакно, покуль з вачэй ад солі
Не пасыплюцца зоркі велічынёю з дом.
Проста забудзь сябе прыхапкам у Гандване,
Перавядзі гадзіньнік уперад на пачуцьцё.
Проста згарні абшар да глыбіні дыханьня
Ды пацалуй таго, хто знае ў табе быцьцё.
Проста зьбі з палюсоў компасы – дай ім неба,
Потым ідзі навылёт, узброены да зубоў
Проста ад сьмеху і заплясьнелага хлеба,
Ды ўтрымай на руках немаўля сваіх слоў.
Проста ня будзь халатным да тугі далячыняў,
Выхадзі пустату, чуючы пад сабою ног.
Высьветлі для сябе кчэмную палавіну
І ня дай ёй згаснуць.
Аўтар ідэі – нехта Бог.



норм

норм

Вельмi!

Вельмi!

Наступны Бог. Няўжо ён

Наступны Бог.
Няўжо ён будзе?
Няўжо ш? А гэтага куды?
Куды ж нам сёнешняга, ЛЮДЗІ?
Хай next адкажаць!
Каб сысьці...

Вельмi моцна, кожны раз

Вельмi моцна, кожны раз перачытваю з хваляваннем! Сапраудны шэдэур!

ВЕЛЬМI,ВЕЛЬМI ВЫДАТНА!!!

ВЕЛЬМI,ВЕЛЬМI ВЫДАТНА!!!