Простым быць заўсёды проста,
Трэба толькі быць прасцей,
І без штучнага геройства
Адшукаць спакойны востраў.
Раз на тыдзень, ці часцей
Заплываць туды з сябрамі,
Цэлы дзень праводзіць там,
На прыродзе, нібы ў храме,
Каб у кожным кілаграме
Адгукаўся шчасця грам.
Гэта проста – быць шчаслівым,
Трэба шчасце берагчы,
Напаўняцца пазітывам,
Каб сумесна з калектывам
Сум жыцця перамагчы.
Разамкнуць замок на браме,
Адчыніць вароты ў свет
І згубіць ключы з сябрамі,
Сцерці межы, рамкі, грані
На яшчэ паўсотні лет.
11.03.2016