Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прыгажосць

Яшчэ не ацэнена

Дожджык. Люд ідзе з работы.
Раптам бачу, быццам сон:
Пасярод вясновай слоты
Бел-чырвоны парасон.

У гуморы з той прычыны,
Нібы ведаю здавён,
Усміхнуўся да дзяўчыны,
Што трымала парасон.

Ну якія, браце, гульні?
Проста сонейка ўзышло,
Сярод шэрасці агульнай
Развіднела, рассвіло.

Хто мінае, але хтосьці
Паглядае ёй услед.
Не адменіць прыгажосці
Ні пагроза, ні дэкрэт!

Бо яна прыйшла не ў госці:
Працаваць ёй тут і жыць.
І не ў стане прыгажосці
Цемрашал забараніць.

Дожджык скончыўся раптоўна.
Паглядзеў я наўздагон:
Не схаваўся над натоўпам
Незалежны парасон!

Не знявечаны знявагай,
Быццам сонейка ў руках,
Дзеўчына нясе з павагай
Бел-чырвона-белы сцяг.

Закахана і з надзеяй
Я гляджу дзяўчыне ўслед.
Спакваля я разумею –
Прыгажосць ратуе свет!