Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

І прыходзіць ва снах...

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)
І прыходзіць ва снах, Аддаецца начам, Як сьцяжынка на шлях, Як да рэчкі раўчак, І зьвініць адгалосьсе Пражытых гадоў, І складае калосьсем Зерне новых радкоў, Адпраўляе шляхамі, З рэчкі чоўнамі шле, Родных, блізкіх і даўніх, Галасы да мяне, І яднаецца сьвет Між мінулым і явай, І сьхіляецца век Над хвілінаю малай, І паволіць ён бег, Меч ціхонька кладзе, І ва сьне шэпча мне: Пажыві, чалавек… 08.11.16. Air Jordans