ПРЫХОДЗЬЦЕ Ў ГОСЦІ ДА КУПАЛЫ
Адкіньце прэч журбы навалу,
Душы ляноцце.
Прыходзьце ў госці да Купалы,
Часцей прыходзьце.
Ён вас усмешкай прывітае
І прыгалубіць.
Гасцей – паэтаў і ратаяў –
Купала любіць.
Паспавядайцеся Купалу
Пра тое-гэта,
Што з говым годам больш ці стала
Сяброў паэта.
І, можа, вера акрыяе,
Што ўсё ж не згінем,
Пакуль нас Геній акрыляе
Малітвай-гімнам…
Сягоння ж нас не так і мала
У дзён хаўрусе…
Прыходзьце ў госці да Купалы,
Да Беларусі.
Як будзе час ацаню і гэты
Як будзе час ацаню і гэты верш.