Сэрцу-дамавіне
Час рабіць прыклАды
У вар'яцкай скрыне,
У скарбонцы маты.
Нешта там загіне
Ў выраі бясконцым,
Вусень зноў княгіняй,
Матыльком як стронцый
Паляціць і зрынець
Як дажджы ў чацьвер
На мяжы ў гадзіне
Кожны мой намер.
У памерлай хаце
Браце не шукай
Дамавіны знаці
Горшыя за чай.
А прыклАды трэба
Неяк усё ж зрабіць,
Захісталась глеба,
У грудзёх кіпіць.