Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прыпеўкі

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Прыпеўкі.

Эх,Любачка – паненачка!
Знасіла шмат сукеначак
І блузак,і платкоў.
Мы вып’ем кавы кубачак,
Здароўя зычым,Любачка,
І шмат яшчэ,галубачка,
Пражыць табе гадкоў!..

Эх,Манечка – зайздросніца!
Любоў к табе напросіцца,
Свая – а не інакш!
Не лезь наперад Любачкі,
Злажыўшы ў банцік губачкі,
Не возьмеш хлопца (дудачкі!)
На свой ты абардаж!

Дзяўчаткі,нашы кветачкі,
Бландзіначкі,брунетачкі,-
Вы хараство маё!
Любіце хлопцаў кожная,
Ды будзьце асцярожныя:
Не пераходзьце сцежачкі
Сябровачкі сваёй!

Эх,Светачкі,Галіначкі
І Юленькі,і Ніначкі,
Хай Божа вам дае:
Каму шафёра Ванечку,
Каму студэнта Санечку...
Пра Любачку і Манечку –
Прыпевачкі мае.