Прыпыніце час:
Мне патрэбна выйсці.
Колькі ёсць яшчэ нас
З прыналежнасцю "чыйсці"
Прыпыніце час,
Бо няма ўжо моцы:
Ён бяжыць бы ўраз
Усе знікаюць ночы
Прыпыніце час,
Каб пажыць паспела,
Зразумела б вас,
Існуючых смела.
І крычу паўсюль,
Што хапае моцы:
Прыгадайце нас,
Паглядзіце ў вочы.
Мы жывем ледзь раз,
Колькі ёсць у нас веры.
Прыпыніце час,
Каб знайсці мне меру.