Прырода ціха увядае
Яна гатова засыпаць.
Лісцё ўсё з дрэваў ападае
Карэнне ад холаду схаваць.
Яна апошні раз квітнее
Лісцём красуецца вакол.
Апошні раз зазелянее,
Заменіць золатам арэол.
Апошнія ў прыроды краскі
Бурляць сваёю пышнатой.
Быццам маленькія дзяўчаткі
Змяняюць краскамі настрой.
Апошнія сабраўшы сілы
Яна зіяе перад сном.
І шлюць нябесныя свяцілы
Халодны дождж, апошні гром.
Яна гатова спаць зімою
Адпачываць, набраца сіл.
Кабы затым з красой вясною
Дарыць цудоўны хларафіл.
Лілія Воранава ( Журавінка) 12.11.2019г.