Я не ведаю, кім быў ты ў мінулым жыцці,
І чыя тут душа прылягла ля гасцінца?
Можа, прадзед мой слаўна калісьці пачыў,
Бо зямлю бараніў ад чужынца.
Адзін бок у раллі, другі ў неба глядзіць,
Дні за днямі пакладзены ў скрутак эпохаў…
Сколькі мудрасці ты ў сабе накапіў,
Што яшчэ прыхаваў ты пад мохам?
Многа дзіўных легенд помню я з малых год,
Занатоўвалі іх нават нашыя продкі .
Тут аскепкі ляжаць невядомых планет?
Ці ты прыхадзень даўняй паводкі?
Вось ляжыш і маўчыш. У табе спіць даўніна,
І былых пакаленняў нязгасная сіла.
Мо, прыснула душа і таго ваяра
Чыя мудрасць Сусвет нарадзіла.
© Copyrіght: Ганна Якубоўская