Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прытулак для аслеплага

Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)

Прытулак для аслеплага

Алмаз – цыркач таленавіты,
арабскі белы конь – аслеп.
Больш на арэну не заві ты.
Артысцкі больш не есці хлеб.

Каня, якому зрок не вернуць,
у Дворышча перавязі!
На мяса не здалі – на ферму.
Гуманна абышліся з ім.

З канём прывезлі фотаздымкі,
дзе на арэне той яшчэ
і дзе ў яго гараць разынкі –
яшчэ відушчыя – вачэй…

Два воплескі – і на прагулку.
Паскубвае Алмаз траву…
Я для аслеплага прытулкам
у вершы ферму назаву.

Зірнуўшы на араба міла,
рукамі ласкавых людзей
каня сляпога прытуліла,
бы сына, ферма да грудзей.