Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПРЫЗНАННЕ БЕЛАРУСКАГА ПЭНСІЯНЭРА ПРАКУРОРУ РЭСПУБЛіКі БЕЛАРУСЬ.

Сярэдняя: 4.8 (78 галасоў)

Ой,што дзеецца на свеце…
Поўны “3,14…..”,але,ня буду матам…
Уся дзяржавачка ў бядзе!
А ўсё яна – “калона пятая”!
“Прэзыдэнт” пра гэта – кажа!
Пішуць Смі,чытаў уважліва…
А ў натуры? Хто?! …і дзе?!

І, каб дзяржава не прапала,
каб жыла,
як “прэзыдэнту” трэба…
Склаў у катомку: лусту сала,
дзьве цыбулі, й крышку хлеба.
Ды й пайшоў здавацца.
Трэба…
Трэба прызнавацца…
Бо з Улад будуць смяяцца –
Прывід дзе?
Ну, той,што змог прабрацца
к нам з Яўропы…
І,давай жа тут бадзяцца…
Па Радзіме,гад! Па Беларусі-маці!

Прывід ходзе ў Беларусі!
Прывід той “калоны”!
Нешта ж прывід той замусіў?
Можа “прэзыдэнта” ўзяць ў палон!

Я – пайшоў…
Дык – не пушчаюць!
- Хрыч стары,чаго табе тут трэба!
- Я да пракурора справу маю!
- Я пра “пятаю” яму распавядаю!
А яны мяне – па карку…
А яны мяне – у хрэбет…

Галашу, а не баюся:
- Прапусціце,гады,сей мамэнт!
Можа я – шпіён, й здаюся…
Можа, нават,ЦэРэУшны рэзыдэнт!

Заламілі рукі,напрач…
Ой,..скажу вам,..
хлопцы-дзюжалі…
Паперва катомку абшманалі…
Не ратазеі… прафэс-с-сыяналы…
“Наркату” якусь шукалі…
А ў катомцы: хлеб, ды – сала!
Бонбу тожа ж – не знайшлі…

Хтось,кудысь,камусь пазвоніў…
Павялі,закончыў шмон.
Здагадаўся,пракурор дазволіў…
А мо, і ўпраўду я – шпіён!

Кабінэт,скажу вам,спраўны…
Точна – тут Вялікі Чын!
Кажа Чын:
- Я – пракурор.Давай дзядок усю праўду –
чаго прыпёрся? І – за чым?..

Я,канешне,соплі выцер
пінжаковым рукавом…
- Што хаціце, то – рабіце,
але я тут – падзялом!
- Гэта я.той самы,з “пятай”,
што “калонаю” завеце.
Вораг Шурыкаў пракляты,
што жыве на гэтым свеце…
- Гэта я – скупіў той цукар,
што ляжаў у магазінах…
- Гэта ж я, старая сука,
пра запас купляў бэнзіна…
- Соль каменную павыграб,
і даляры ўсе – скупіў…
- Гэта ж я, той самы вырадак,
што дзяржаву пагубіў…
Усё,што надыць,і не надыць,
паскупляў… А нахрын ента?..
- Гэта ж я,старая жаба,
увёў у сорам “прэзыдэнта”…

- Вось ён – я,вяжыце рукі,
бо – палезу зноў ў кішэнь,
зноў пайду, чагось куплю там…
Што ня скуплена яшчэ…
- Арыштуйце! Пасадзіце!
Пакуль дзяржаву не змарнеў!
– Ёсць пытанне… прасвяціце…
Пакуль сяжу,…
Мой пэнсіён…
будзе для мяне капіцца?
І як? З працэнтамі, ці не?..

(уначы 8 кастрычніка 2011г.)