З нас кожны у дзяцінстве – летуценнік.
І я ж калісь пад шэпат траў
Лавіў рукой бліскучыя прамені –
І думаў,што у рукі сонца браў...
***
Паўсюдна музыка растворана ў прыродзе,
Мелодый безліч тут рассыпана цудоўных.
Мы захапляемся і хараство знаходзім,
Адчуўшы рытм прыродных з’яў чароўных.
***
Трэба быць на Зямлі чалавекам,
Шчырым і добрым да маці-прыроды –
Гэтак прызначана людзям спрадвеку.
Шкада,што такія вось мы – не заўсёды...
*****