Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Псыхааналіз

Сярэдняя: 3.5 (29 галасоў)
Упершыню цалаваўся ў дзіцячым садку: сярэдняя група, сярэдзіна ціхай гадзіны. Дзеўчына доўга трымала мяне за руку, потым прызналася: я ў яе не адзіны. Упершыню мяне моцна пабілі ў старэйшай групе – тая дзяўчынка, зь якой цалаваўся ў сярэдняй. Я наглядзеўся tv – і назваў яе гейшай. Гейша таксама глядзела tv. Бойка была канкрэтнай. Упершыню пасварыўся зь сябрам у першай клясе, дзеля дзяўчынкі, зь якою біўся ў старэйшай групе: “Ты ж мне пакляўся! Я ж на цябе паклаўся! Што робіць ейны волас у гэтым гарохавым супе?!” Упершыню спавядаўся, мыючы сходы за шатняю, сябру сяброўкі на тэму сяброўкі сябра. “Сёньня дала мне…” – кажу. Патлумачыць: “…дала сьпісаць хатняе” я не пасьпеў – перашкодзіла сябрава швабра… Дваццаць гадоў мінула – і вось, ляжу на кушэтцы сябра-псыхааналітыка, што зламаў аб мяне некалі швабру: “Ты тут ні пры чым. Я ня верыў Сьветцы. Дзеўкі няверныя. Здрада не абміне. Я таксама герой. На тую цягне, да гэтай хіліць. Хоць ты жаніся зь першаю выпадковаю. Пабяруся з баўгаркай – і хай мяне піліць! Пазнаёмлюся зь фінкай – і хай падколвае! Сьветка ж (ты сьведка!) заўжды карысталася попытам. У адзінаццатай клясе скокнула ў даўжыню. Прызямляецца. З попы пясок атрасае. А попа там!.. Дваццаць гадоў мінула, а бачу, бы ўпершыню”. Хутка пясок будзе сыпацца, а ён пра дзіцячыя дупы. Слухаеш – і ня ведаеш, хто аналітык, хто псых. Раскажы пра садок. Інвалідам сярэдняй групы хопіць кушэтак. На ўсіх.Nike Phantom Vision DF FG