Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Птушаня без крыла

Сярэдняя: 5 (1 голас)

У святочны дзень
З Табою сустрэўся
Так, што душэўны цень
Зноў агнём загарэўся...

Сэрцы кроў па-іншаму качалі,
Подыхі палкімі сталі,
Мой свет маленькі любоўю штарміла
Як птушаня, што застаўся без крыла

А што ты, каго ты карміла?
Маю палову душы быццам кішэняй насіла
Пакуль птушаня вучылась лятаць
Табе з "вышыні" яго невідаць:

Невідаць ні сэрца, ні болю,
Ні спроб аднакрылага вырвацца ў волю,
Невідаць, што жыве на палову
Свет маленькі птушынага долу

Лепш ведаў бы ён,
Што аднакрылым жыццём
У неба ўзляцець немагчыма,
Што толькі зямля яго дом і айчына. 21.03.2014