Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Арцём Кот

Сярэдняя: 4.1 (15 галасоў)

Як хочацца, хочацца
Пад вухам мяккі шэпт –
“Я цябе люблю!” пачуць
Па шыі палкімі губамі
“А ты мяне?” адчуць!

Прытуліцца да персі
Тварам пад сэрца уткнуцца
Нагадаць шляхі, што разам пранеслі
І зноў з Табой апынуцца…



Сярэдняя: 5 (1 голас)

У святочны дзень
З Табою сустрэўся
Так, што душэўны цень
Зноў агнём загарэўся...

Сэрцы кроў па-іншаму качалі,
Подыхі палкімі сталі,
Мой свет маленькі любоўю штарміла
Як птушаня, што застаўся без крыла

А што ты, каго ты карміла?
Маю палову душы быццам кішэняй насіла
Пакуль птушаня вучылась лятаць
Табе з "вышыні" яго невідаць:

Невідаць ні сэрца, ні болю,
Ні спроб аднакрылага вырвацца ў волю,
Невідаць, што жыве на палову
Свет маленькі птушынага долу

Лепш ведаў бы ён,
Што аднакрылым жыццём
У неба ўзляцець немагчыма,
Што толькі зямля яго дом і айчына. 21.03.2014



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Сярдэчнымі думкамі бывае нахлыне
Да так, што цяжэй цягніка,
Што ў скронях ад болю засвішча
І цела душу на волю адпусціць…

Драма ўнутры…
Ці мора, ці акіян,
Якому бура хіба нашаптала,
Каб зруйнаваць душэўны стан,
Каб галаву попелам усыпаў
Быццам сам нябожчыкам стаў

Не, хіба вось так патрэбна жыць:
Соладу жыцця не бачыць
І пускаць у вочы людзям пыл,
Што ты жывы і бяды душа не бачыць

Драма ўнутры…
Закалыхвае Свет, закалыхвае…
Спі сыночак, нетурбуйся, спі,
Каб праўды ніколі не ўбачыў,
Каб загінуў у бяспамятным сне

Хіба не клікаў стары, амаль здранцвелы
Вопыт як Кніга жывы:
“Не спыняйся браточак у марах і мэтах,
Замагайся, змагайся за “дзьверы”,
Што ў неба да Бога заўсёды вялі

Не спыняйся, не спыняйся – кроч далей,
А там за паваротам можа быць
Твая запаветная мэта,
Мара бяссонных начэй...”
16. 08.14