Ты бяжыш, ты ляціш,
Ты спыняешся і трымціш..
Бы пялёстка
Сярод сухога асенняга лісця.
Ты адна, ты баішся ўсяго не паспець
Ты маўчыш :
Крычала занадта калісьці.
А цяпер, бы той звер,
Ты напужана, стомлена, дзіка..
"Я павінна шмат зрабіць,
Я павінна шмат паспець!", -
Шаптала яна так вар'яцка ды ціха..
Кожны крок, кожны ўздых,
Што рабіла яна
Адгукаўся ў сэрцы надзеяй..
Так баялася яна -
Птушка на яры жыцця.
Толькі я тады ведаў - паспее.
Варвара