Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пяе гармонь. Далёка ў вёсцы...

Яшчэ не ацэнена
Пяе гармонь. Далёка ў вёсцы
Ёй адгукнуўся сум дзяўчат.
А хлопец, стрыжаны, ў матросцы,
Напэўна, гэтаму не рад.

Стаіць пад ліпаю, на вулку
Зірне і роспачна ўздыхне.
Па кладцы пойдзе за рачулку —
Ды зноў назад...
                         I шкода мне...

Чаго ты, хлопча? Калі цяжка,
Дай сум твой, я з ім пастаю.
А ты ідзі, спяшай, цяльняшка,
Ваюй за русую сваю!..