Янку Купалу прысвячаецца
Пясняр жыцця, пясняр свабоды.
Змагар, пакутнік, чалавек.
Сябе ўсяго аддаў народу.
Блакіт нябёс і хвалі рэк
завуць мяне на луг і поле,
у белы свет, у Божы свет.
І рвецца сэрца пець на волі,
пачуць Купалаў запавет
любіць зямлю, за праўду смела
ў бой, ісці ў смяротны бой.
Каб праўда вочы людзям ела,
не абярнулася маной.
“Там кроў ліецца, там за волю
барцы на вісельні ідуць”…
Між нас няма Купалы болей,
а вершы ўсе яго жывуць.