“Мы не рабы, рабы нямы”,–
Чыталі фразу ў буквары.
З тае пары гадоў пад сто
Сплыло ў вір, у нябыт сышло.
А раб як жыў, так і жыве,
Змаганне зноў з сабой вядзе.
Ён раб сваіх заган і страху,
І сам лажыцца ён на плаху.
Ён раб чужых ідэй і думак
І нават песень, калыханак.
Пад дудку нечыю ўсё скача,
Хоць ноччу можа нават плача.
А вольным быць зусім няпроста,
Як скокнуць-прыгнуць прама з моста.
Адвечнай будзе барацьба
Забіць у самім сабе раба.