Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Радасць

Сярэдняя: 3 (3 галасоў)

Радасць — "малінаўжэле"йны світанак зімовы!
Радасць — лімонны айс-крым на застылым безэ!
Ра дасць — і зноўку іскрыцца — шторанак найнова —
белы абрус у сцяжочках — сцяжын бірузе.

Радасць — рука у руцэ і абапал — нікога.
Толькі сінічкі "рабінавы штрудзель" клююць.
Радасць — такая, што цягне звярнуцца да Бога —
шэптам падзякваць і выдыхнуць: "Шчасцейка, будзь!"

Радасць — гулянне у снежкі да стану "марожкі".
Радасць — вясёлы (удрызг?) снегавік ва двары.
Радасць — катанне з гары. Дастаткова і дошкі,
каб над зямлёй зазвінеў буйнай радасці крык.

Радасць — каралавых дрэў песнапенні-харалы.
крокаў рыпенне — тваім гучна ўтораць мае.
Бач, як узімку зямелька красой узыграла?!

Цешыцца сэрца.

Лікуе

і гімны пяе...