Трывожнай ноччу
і у дзень такі,
калі цалуе сонца твар ракі,
за нас
хвалююцца бацькі…
І мы
сярод лавіны слоў
пяшчотных, між нямых вятроў
адчаю,
мусім згадваць
пра бацькоў…
Бацькі –
бліжэйшая радня…
А колькі шчэ радні ёсць –
плойма!
Ра-дня –
няйначай, радасць дня
сустрэчы з вамі –
сваякамі –
найдаражэйшым
нашым скарбам на зямлі…